на главную

Настаунiцкая газета, номер №82 (7212), 12.07.2012

Заметка "13 незабыуных дзён", автор - Сергей Гришкевич

 

Цэнтр юных маракоў з флатыліяй Брэста з'яўляецца одной з дзвюх устаноў дадатковай адукацыі падобнага профілю ў нашай краіне. На працягу 24 гадоў цэнтр дазваляе дзецям адчуць сябе сапраўднымі маракамі.

     Сёлета па запрашэнні Гомельскага цэнтра юных маракоў і рачнікоў, а таксама грамадскага аб'яднання "Федэрацыя паруснага спорту" брэсцкія школьнікі прынялі ўдзел у штогадовай паруснай рэгаце "Перамога-2012". Загадчык марскога аддзела Цэнтра юных маракоў з флатыліяй Брэста У.В.Луцкевіч разам з трыма сваімі выхаванцамі амаль на два тыдні быў залічаны ў склад экіпажа гомельскага цеплахода "Туман".

— Геаграфія гэтага захапляльнага паходу была вельмі шырокай, — падзяліўся ўражанняміУладзімір Васільевіч. — Рэгата праходзіла па Сожы, Дняпры і акваторыі Кіеўскага вадасховішча. Адначасова з беларускімі спартсменамі ў спаборніцтвах на кубак мэра горада Славуціча ўдзельнічалі яхтсмены з розных гарадоў Украіны. Мэта мерапрыемства папулярызацыя і прапаганда паруснага спорту і турызму, распрацоўка водных турыстычных маршрутаў.

    У склад флатыліi ўваходзілі яхты з Мінска, Гомеля, Жодзіна і шэрагу ўкраінскіх гарадоў. Суправаджаў парусную рэгату былы ваенны карабель, тральшчык "Туман" — 40-метровае судна, якое належыць Гомельскаму цэнтру юных маракоў і рачнікоў. 13 дзён школьнікі і яхтсмены рухаліся па маршруце "Гомель — Лоеў — Славуціч (Украіна) — Кіеў — Лоеў — Гомель".

    Па словах У.В.Луцкевіча, для юнакоў гэта было незабыўнае плаванне. Падчас падарожжа яны неслі вахтавую службу, назіралі за гонкамі яхт і нават перажылі невялікі пяцібальны шторм на вадасховішчы. Цеплаход спыняўся на начлегі ў яхт-клубах, аднойчы начлег праходзіў нават пасярэдзіне вадасховішча на якары. Трэба адзначыць, што гэтае вадасховічша здзіўляе сваімі памерамі. Супрацьлеглыя берагі не праглядваюцца. і калі дадаць да гэтага яшчэ гайданку карабля, то ў юнакоў узнікала адчуванне таго, што яны зна-ходзіліся на марскіх прасторах.

    За добрае выкананне сваіх абавязкаў брэсцкія школьнікі атрымалі ад капітана цеплахода "Туман" С.В.Шуткевіча сапраўдную рабочую вопратку матроса. Юнакі вельмі ганарыліся гэтым. Па вынiках рэгаты брэсцкая каманда атрымала памятныя медалі і сувеніры. На борце цеплахода адбылася сустрэча з украінскай моладдзю. Падчас падарожжа школьнікі пабывалі на экскурсіях у Гомелі, Лоеве, Славуцічы і Кіеве, а таксама наведалі музей памяці ахвяр Чарнобыля.

Думаецца, гэты паход надоўга запомніцца яго ўдзельнікам. Ва ўспамінах застануцца не стомленасць і цяжкасці, а новыя сябры і незабыўныя ўражанні, — адзначыў У.В.Луцкевіч.

ПадрыхтаваўСяргей ГРЫШКЕВІЧ hryshkevich@ng-press.by